Расія не стане зніжаць пастаўкі нафты ў Беларусь

Расія вырашыла не зніжаць пастаўкі нафты ў Беларусь у адказ на нежаданне беларусаў прадаваць расіянам свой бензін затанна. Як заявіў віцэ-прэм’ер расійскага ўраду Аркадзь Дварковіч.

Паводле яго слоў, адхіленне ад дамоўленых паставак бензіну магчымае, калі адбываецца рэзкае зніжэнне ўнутрырасійскіх коштаў на паліва. Цяпер ёсць значнае адхіленне коштаў і таму зніжэнне паставак гатовага паліва аб’ектыўнае.

Для Расіі зніжэнне імпарту бензіну з Беларусі не будзе крытычным, бо на іх рынку цяпер няма дэфіцыту паліва. Адпаведна, расіяне вырашылі не абмяжоўваць пастаўкі нафты штучным чынам, паведамляе РИА "Новости".

Раней паведамлялася, што Беларусь будзе дамагацца ад Расіі зніжэння дамоўленых аб'ёмаў паставак нафтапрадуктаў. У рамках Еўразійскага эканамічнага саюза Расія абавязалася пастаўляць у Беларусь нафту па ўнутраных коштах — 23 мільёны тон у 2015 годзе. У адказ Беларусь мусіць паставіць у Расію 1,8 мільёна тон нафтапрадуктаў.

Аднак дэвальвацыя расійскага рубля прывяла да таго, што ў Расіі кошты на нафтапрадукты сталі ніжэй за экспартны парытэт (экспартны кошт мінус пошліна і транспартныя выдаткі). У гэтых умовах Беларусі больш выгадна пастаўляць бензін не ў Расію, а ў іншыя краіны. У самой жа Расіі рост коштаў на паліва стрымлівае дзяржава.

Ілюстратыўнае фота з сайта sojuzprommontazh.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі