Расіяне расстралялі ўкраінскіх салдатаў, якія здаліся ў палон

Украінскія палонныя выходзяць з бліндажу

Украінскія палонныя выходзяць з бліндажу / Скрыншот

Расійскія вайскоўцы расстралялі ўкраінскіх салдат, якія здаліся ў палон. Узброеныя сілы Украіны пацвердзілі гэта, Упраўленне стратэгічных камунікацый Апарату Галоўнакамандуючага ВСУ абвінавачвае Расію ў парушэнні міжнароднага права і законаў і звычаяў вайны.

"На кадрах, апублікаваных у медыя, захаваная страта дваіх ваеннапалонных Узброеных сіл Украіны. Паводле пацверджанай інфармацыі, расійскія акупанты чарговы раз падступна расстралялі бяззбройных салдат", — гаворыцца ў паведамленні.

Раней відэа пакарання, знятае з беспілотніка, апублікаваў тэлеграм-канал DeepState. На ім група вайскоўцаў расстрэльвае двух чалавек, якія выйшлі з бліндажу. Адзін з вайскоўцаў у гэты момант ужо ляжыць на зямлі з рукамі за галавой.

Па дадзеных DeepState, гэта адбылося каля Стэпавага Данецкай вобласці, калі расіяне зайшлі на пазіцыі 45-га асобнага стралковага батальёна. Начальнік Аўдзееўскай гарадской вайсковай адміністрацыі Віталь Барабаш распавёў, што ўкраінскія байцы хацелі здацца ў палон з-за таго, што ў іх скончыўся боекамплект.

Па яго словах, пасля расстрэлу расійскія пазіцыі былі ўзяты штурмам, і расіяне, якія ўдзельнічалі ў пакаранні, былі ліквідаваныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі