Расійская кампанія VK плануе адкрыць офіс у Мінску

Кампанія VK / ТАСС

Кампанія VK / ТАСС

Расійская кампанія VK у найбліжэйшыя месяцы плануе адкрыць офіс у Мінску, піша "Коммерсант". Паводле звестак выдання, адбылася сустрэча беларускага амбасадара ў Расіі Дзмітрыя Крутога з кіраўніцтвам групы, на якой абмяркоўваліся прыярытэтныя кірункі развіцця VK у краіне. Паведамляецца, што "VK можа прыцягнуць лакальных распрацоўшчыкаў да стварэння новых прадуктаў, напрыклад, у галіне распрацоўкі гульняў і іншых перспектыўных напрамках".

Нагадаем, што сярод актываў VK— сацсеткі "ВКонтакте" і "Одноклассники", а таксама паштовы сэрвіс Mail.ru і мессенджер ICQ. У красавіку 2022 года кампанія купіла Дзен і Дзен.Новости, якія раней належалі Яндэксу. У цяперашні час холдынг ўзначальвае сын Сяргея Кірэенкі Уладзімір, які да снежня 2021-га займаў пасаду першага намесніка кіраўніка ў "Ростэлекоме".

Пасля падаўлення пратэстаў і на фоне рэпрэсій многія IT-кампанія скарацілі сваю прысутнасць у Беларусі або зусім пакінулі краіну. У студзені эксперты цэнтра BEROC пісалі, што падзенне ў IT-сектары краіны працягваецца, і гэтая тэндэнцыя ў IT захаваецца да ліпеня-жніўня гэтага года — "менавіта ў гэтыя месяцы ў 2022 года адбылося рэзкае пагаршэнне стану галіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі