Расійскія вайсковыя вучэльні шукаюць курсантаў праз беларускія раёнкі

Курсанты ў Расіі

Курсанты ў Расіі / ria.ru

Некалькі беларускіх раёнак сінхронна далі абвесткі пра дадатковы набор у расійскія вайсковыя ВНУ, заўважылі праваабаронцы.

Бялыніцкая "Зара над Друццю", "Ашмянскі веснік" і валожынская "Працоўная слава" напісалі пра дадатковы набор у расійскія вайсковыя ВНУ "ў інтарэсах Узброеных Сіл Беларусі". Дадатковую інфармацыю прапаноўваецца ўдакладніць у мясцовым камісарыяце.

Ваўкавыскі партал "Наш Час" апублікаваў табліцу з назвамі расійскіх ВНУ і патлумачыў, што гэта канчатковы прафадбор на базе Ваеннай акадэміі РБ. А ў "Светлагорскіх навінах" апублікавалі ўвесь спіс расійскіх вайсковых ВНУ, якія праводзяць набор сярод беларусаў:

Вайсковая акадэмія сувязі (С.-Пецярбург);
Міхайлаўская вайсковая артылерыйская акадэмія (С.-Пецярбург);
Яраслаўская вышэйшая вайсковая вучэльня супрацьпаветранай абароны;
Вайсковы ўніверсітэт радыёэлектронікі (Чарапавец);
Разанская гвардзейская вышэйшая паветрана-дэсантная камандная вучэльня;
Новасібірская вышэйшая вайсковая камандная вучэльня;
Цюменская вышэйшая ваенна-інжынерная камандная вучэльня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі