Раскамнагляд патрабуе выдаліць з беларускага сайта матэрыял пра вайну ва Украіне

Раскамнагляд патрабуе выдаліць з беларускага сайта матэрыял пра вайну ва Украіне

Раскамнагляд патрабуе выдаліць матэрыял з беларускага сайта "Зялёны партал" (greenbelarus.info). 

Расійскім чыноўнікам не спадабаўся матэрыял "Экалагічная хроніка вайны ва Украіне. 22-23 сакавіка". Яны пабачылі ў гэтым тэксце парушэнне расійскіх законаў. 

Раскамнагляд патрабуе, каб правайдар паінфармаваў уладальніка рэсурса пра неабходнасць неадкладна выдаліць матэрыял. Калі праз суткі тэкст не будзе выдалены, правайдар, на думку чыноўнікаў Раскамнагляду, павінен будзе абмежаваць доступ да сайта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі