Расклад сённяшніх выступленняў беларусаў на Алімпіядзе ў Рыа

Расклад сённяшніх выступленняў беларусаў на Алімпіядзе ў Рыа

Еўрарадыё склала расклад сённяшніх выступленняў беларусаў на Алімпіядзе ў Рыа. 11 жніўня будуць разыграныя 19 камплектаў узнагарод.

Уладзімір Самсонаў згуляе ў паўфінале па настольным тэнісе з Чжанам Цзікэ з Кітая. Пачатак а 17-й гадзіне. Беларус яшчэ ні разу не абыгрываў кітайца. Адзначым, што ў чвэрцьфінале ў Самсонава была траўма, з-за чаго матч перарываўся. Матч за 3-е месца і фінал — пасля 2.30 начы.

Беларускія баскетбалісткі сёння праводзяць важны матч — са зборнай Турцыі. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2", пачатак у 18.10. Перамога ў ім дае камандзе Анатоля Буяльскага добрыя шанцы на выхад у наступны раўнд. Турнірная сітуацыя ў нашай групе наступная: 1. Аўстралія — 3 перамогі; 2. Францыя — 2 перамогі, 1 паражэнне; 3. Японія — 2 перамогі, 1 паражэнне; 4. Беларусь — 1 перамога, 2 паражэнні; 5. Турцыя — 1 перамога, 2 паражэнні; 6. Бразілія — 3 паражэнні. Для выхаду ў наступны раўнд трэба заняць месца, не ніжэйшае за 4-е.

У акадэмічным веславанні сёння пройдуць паўфінальныя заезды. У 15.30 пачнецца заезд з удзелам мужчынскай чацвёркі распашной (Вадзім Лялін, Дзяніс Мігаль, Ігар Пашэвіч, Мікалай Шарлап). Іх сапернікі — прадстаўнікі Францыі, Канады, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Галандыі. Каб трапіць у фінал, беларусы мусяць быць у тройцы лепшых.

Беларускія плыўцы Павел Санковіч і Яўген Цуркін выступяць у папярэдніх заплывах на 100 метрах батэрфляй. Пачатак заплыву з ўдзелам Санковіча ў 20.25, з удзелам Цуркіна — у 20.31.

Баксёр Міхаіл Даўгалевец уначы на 12 жніўня выступіць у 1/8 фіналу ў вагавай катэгорыі да 81 кг. Яго сапернік — Адзільбек Ніязымбетаў з Казахстана. Пачатак у 01.45.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі