Рассельгаснагляд не пусціў у Беларусь паўтары тысячы ялінак
Ялінкі
Рассельгаснагляд на мінулым тыдні не прапусціў у Беларусь паўтары тысячы ялінак, паведамляе прэс-служба ведамства.
У Смаленскай вобласці спынілі аўтамабіль з дрэвамі, якія з Пермскага края вёз грамадзянін Беларусі. У кіроўцы не было фітасанітарнага сертыфікату на тавар. У выніку 1490 ссечаных ялінак і 500 галін піхты вярнулі ў Пермскі край.
Кіроўцу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.