“Рэал” і “Ліверпуль” сталі першымі чвэрцьфіналістамі Лігі чэмпіёнаў (відэа)

“Рэал” і “Ліверпуль” сталі першымі чвэрцьфіналістамі Лігі чэмпіёнаў (відэа)

Мадрыдскі “Рэал” і “Ліверпуль” сталі першымі чвэрцьфіналістамі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Яны “выбілі” з еўракубка адпаведна ПСЖ і “Порту”. Пасля хатняй перамогі з лікам 3:1, іспанскі клуб выйграў у ПСЖ і ў гасцях — 2:1. Адзін з галоў забіў Крышціяну Раналду. Адзначым, што парыжане гулялі без траўмаванага Неймара. “Ліверпуль” згуляў на сваім полі ўнічыю 0:0 з “Порту”, у гасцях была перамога — 5:0.

7 сакавіка матчы ў адказ у 1/8 фіналу правядуць “Тотэнхэм” і “Ювентус" (у Турыне была нічыя 2:2), “Манчэстар Сіці” і “Базэль” (у Швейцарыі англійскі клуб выйграў з лікам 4:0). Першы матч у жывым эфіры пакажа тэлеканал “Беларусь 5”, другі — “Беларусь 2”, пачатак у 22:45.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі