Рэкардсмен мінскага "Дынама" перайшоў у сталічнае "Юнацтва"

Рэкардсмен мінскага "Дынама" перайшоў у сталічнае "Юнацтва"

Нападнік Аляксандр Кулакоў падпісаў кантракт з мінскім хакейным клубам "Юнацтва", як паведамляецца на сайце каманды.

Перад гэтым Кулакоў гуляў у складзе салігорскага "Шахцёра". У 14 матчах рэгулярнага сезону ён набраў 9 (2+7) ачкоў пры каэфіцыенце карыснасці "-2". 

Да снежня 2017-га хакеіст абараняў колеры сталічнага "Дынама", якое выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе. У сезоне 2017/18 ён згуляў за "зуброў" 35 матчаў, у якіх набраў 6 (3+3) ачкоў (каэфіцыент карыснасці "-5").

У ммнскім "Дынама" Кулакоў быў рэкардсменам, бо адгуляў за клуб ажно 14 сезонаў  (уключаючы чэмпіянат Беларусі і КХЛ). Агулам жа спартовец згуляў у КХЛ 392 матчы, у якіх набраў 113 (51+62) ачкоў. У экстралізе ён правёў 329 паядынкаў і запісаў на свой рахунак 169 (79+90) ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі