Рэкордны джэк-пот у 1,5 млрд долараў падзеляць як мінімум на траіх

Рэкордны джэк-пот у 1,5 млрд долараў падзеляць як мінімум на траіх

У ЗША пераможцаў рэкорднай латарэі ў 1,5 млрд долараў шукаюць у трох штатах. Раней паведамлялася, што пераможцам стаў мужчына, які купіў квіток у Каліфорніі.

Як пішуць "Известия" са спасылкай на Reuters, яшчэ два выйгрышныя квіткі латарэі Powerball купілі ў Фларыдзе і Тэнэсі. Асобы пераможцаў пакуль не вядомыя, аднак амерыканец Эрык Брэг выклаў у твітар фатаграфію, дзе ён паказаны з выйгрышным квітком у руках.

Арганізатары латарэі не выключаюць, што ў бліжэйшыя гадзіны высветляцца і іншыя ўладальнікі выйгрышных квіткоў у іншых штатах.

Дарэчы, атрымае ўзнагароду і ўладальнік крамы ў прыгарадзе Лос-Анджэлеса ў штаце Каліфорнія, дзе быў куплены шчаслівы квіток. Яму паабяцалі ў якасці прэміяльных 1 млн долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі