Рэпер Маргенштэрн пасля абвінавачання ў гандлі наркотыкамі з'ехаў... у Беларусь
Расійскі рэпер Алішэр Маргенштэрн, хутчэй за ўсё, з'ехаў з Расіі ў Беларусь, піша Газета.ру. Гэта адбылося пасля таго, як кіраўнік расійскага Следчага камітэта Аляксандр Бастрыкін абвінаваціў яго ў гандлі наротыкамі праз сацсеткі.
Паведамляецца, што Маргенштэрна разам з жонкай Дзіларай і ахоўнікам бачылі ў Смаленску, калі яны сядалі на цягнік "Масква — Мінск".
Адвакат артыста Сяргей Жорын кажа, што не можа ні пацвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю пра ад’езд свайго кліента.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.