Адменены "Бульбокс-Live", дзе мусілі выступіць IQ48 і "Дай Дарогу!"

Канцэрт "Бульбокс-LIVE", які меў адбыцца ў нядзелю ў клубе Dооdah King, адменены па тэхнічных прычынах. Пра гэта на сваёй старонцы вконтакте паведаміў гурт “Дай Дарогу!”. Інфармацыю падцвердзіў і лідар IQ48 Яўген Бузоўскі, дадаўшы сумнае “ноў комент”.

Арганізатары канцэрту ў сацыяльных сетках напісалі наступнае:

“На жаль паведамляем,  што па тэхнічных прычынах мерапрыемства 17 лютага "Бульбокс-LIVE" пераносіцца на нявызначаны тэрмін”.

Нагадаем, "Бульбокс-LIVE" — гэта ток-шоў, якое спалучае жывы выступ гуртоў і інтэрв’ю з імі. Яно транслюецца ў эфіры "8 тэлеканала". 17-га лютага на сцэну Dооdah King мусілі ўзняцца “Дай Дарогу!” у пашыраным складзе з новай акустычнай праграмай, IQ48 абяцалі некалькі прэм’ер, парадаваць прыхільнікаў збіралася і каманда дзейнай рок-князёўны Зоі Сахончык ZM99.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі