Дзмітрый Ус павінен паведамляць міліцыі пра выезды за мяжу

Былога палітвязня, экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса сёння выклікалі ў камісію па крымінальных пакараннях пры Ленінскім РУУС сталіцы.

Усу паведамілі пра ўмовы кантролю за ім. Экс-кандыдат падпісаў абавязанне, што будзе паведамляць у міліцыю пра запланаваныя выезды за мяжу. Таксама Ус не мае права трапляць у нецвярозым выглядзе ў міліцыю. Як жартуе сам былы палітвязень, ён паабяцаў "не паліць, не піць і не мацюкацца".

Ус: "Мяне паставілі на прафілактычны улік нібыта. Падпісўа я такую спраўку, згодна з Крымінальным кодэксам РБ, дзе я абязаны пры выездзе за мяжу інфармаваць інспектара Каткаўца. Затым, не парушаць грамадскі парадак, не піць, каб пратаколаў па п’янстве не было. Яны могуць прыходзіць да мяне дамоў, калі ім захочацца. Такая размова адбылася, падпісаў я гэтыя дакументы, што абяцаю не піць, не паліць, не мацюкацца. І на гэтым пакуль усё скончылася".

Перамяшчацца па Беларусі Усу дазволілі без праблемаў.

Нагадаем, што 1 кастрычніка экс-кандыдата ў прэзідэнты нечакана вызвалілі з-за кратаў паводле ўказа аб памілаванні. У камісіі па крымінальных пакараннях былі вельмі здзіўленыя, што пры вызваленні палітвязню не патлумачылі правілы кантролю. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі