Ваенны трыбунал застаецца без кіраўніка

Ён напісаў заяву пра складанне з сябе паўнамоцтваў суддзі і старшыні суда па ўласным жаданні, паведамляе блогер d-zholik.

У Беларускім ваенным судзе карэспандэнту Еўрарадыё пацвердзілі гэтую інфармацыю.

Супрацоўніца суда: "Па ўласным жаданні... Але загаду на звальненне пакуль яшчэ няма".

Як стала вядома пазней, Аляксандр Лукашэнка прыняў і ўхваліў адстаўку Чыжова.

Блогер d-zholik адзначае, што Андрэй Чыжоў прайшоў усе кар'ерныя прыступкі, пачаўшы ад суддзі міжгарнізоннага ваеннага суда. Старшынёй Беларускага ваеннага суда ён стаў у ліпені 2009 года. Выказваецца меркаванне, што ў адстаўку ён падаў на знак пратэсту супраць незаконных аператыўных мерапрыемстваў і недазволеных метадаў вядзення следства з боку КДБ і Следчага камітэта.

Нагадаем, што менавіта ў Беларускім ваенным судзе днямі пачаўся суд над экс-намеснікам міністра ўнутраных спраў Яўгенам Полуднем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі