Рыгор Кастусёў: У шэрагах дэманстрантаў былі правакатары

Рыгор Кастусёў: У шэрагах дэманстрантаў былі правакатары

Намеснік старшыні БНФ Рыгор Кастусёў, які ўдзельнічаў у акцыі пратэсту, у размове з Еўрарадыё распавядае пра правакатараў.


"У шэрагах людзей, якія прыйшлі на акцыю, было шмат правакатараў. Яны са спіны выхоплівалі больш актыўных людзей і здавалі супрацоўнікам міліцыі пад дубінкі", — кажа спадар Кастусёў.


Па яго словах, калі б шэсце і мітынг на Дзень Волі былі афіцыйна дазволеныя, усё прайшло б мірна.


Па непацверджаных дадзеных, усяго 25 сакавіка ў Мінску арыштавана каля 1000 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі