СААЗ рэкамендуе адмяніць абмежаванні на міжнародныя паездкі

На думку экспертаў СААЗ, забарона на міжнародныя паездкі не стрымлівае распаўсюджванне віруса / Reuters​
На думку экспертаў СААЗ, забарона на міжнародныя паездкі не стрымлівае распаўсюджванне віруса / Reuters​

Камітэт Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) па надзвычайнай сітуацыі, звязанай з COVID-19, рэкамендаваў адмяніць або аслабіць абмежаванні на міжнародныя паездкі. Заява камітэта з'явілася на сайце арганізацыі.

Эксперты СААЗ адзначылі, што забарона на паездкі аказалася неэфектыўнай, яна ніяк не перашкодзіла, у прыватнасці, распаўсюджванню омікрон-штама. Паводле іх ацэнак, забароны на міжнародныя транспартныя зносіны "не прыносяць карысці і працягваюць спрыяць эканамічнаму і сацыяльнаму стрэсу, перажыванаму краінамі". Таму іх варта адмяніць.

Эксперты таксама выказаліся з нагоды наяўных патрабаванняў насіць маскі падчас палётаў і мець пры сабе вынікі тэстаў. Гэтыя патрабаванні, на думку прадстаўнікоў СААЗ, "павінны быць заснаваныя на ацэнцы рызыкі" і не ствараць "фінансавага цяжару" для падарожнікаў.

Акрамя таго, у Камітэце лічаць, што прышчэпка не мусіць быць адзіным сродкам або ўмовай для ўезду ў краіну. Такую пазіцыю ў СААЗ патлумачылі тым, што доступ да вакцын у свеце застаецца абмежаваным, а іх размеркаванне — няроўным.

Эксперты таксама заклікалі краіны прызнаць для міжнародных паездак усе вакцыны, ухваленыя СААЗ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі