Саліст гурта "Бі-2" беларус Ягор Бортнік заявіў, што не вернецца ў Расію

Саліст "Бі-2" Лёва (Ягор Бортнік) / ria.ru
Саліст "Бі-2" Лёва (Ягор Бортнік) / ria.ru

Саліст гурта "Бі-2" Лёва (беларус Ягор Бортнік) заявіў, што не вернецца ў Расію. У яго "пуцінская Расія выклікае толькі агіду і гідлівасць". Пра гэта музыка напісаў у Instagram, адказваючы ў каментарах на пытанне, ці варта чакаць канцэрты гурта ў РФ.

У тых жа каментарах, пасля таго, як Лёва павіншаваў "з днём перамогі саюзніцкіх войскаў у Другой сусвенай вайне", узнікла дыскусія. "Вы перакрэслілі ўсе свае дасягненні. Ды і дасягненні былі агульнымі і з Украінай, і з Еўропай", — напісаў музыка пра расіян.

Цяпер "Бі-2" гастралюе па ЗША. Найбліжэйшы выступ адбудзецца 28 траўня ў Нью-Ёрку.

"Бі-2" — адзін з самых камерцыйна паспяховых гуртоў на расійскай сцэне. Год таму ён сутыкнуўся з адменай шэрагу канцэртаў у Расіі. Так улады адрэагавалі на адмову музыкаў выступаць у Омску на фоне банера "Za прэзідэнта", размешчанага на канцэртнай пляцоўцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі