Сасновіч выбыла з 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Шэньчжэні
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (69-ы нумар у рэйтынгу WTA) выбыла з турніру ў кітайскім Шэньчжэні, паведамляе БЕЛТА.
У другім крузе беларуска прайграла кітайскай тэнісістцы Ван Цян (28) у трохсэтавым паядынку — 4:6, 6:0, 6:7 (5:7). Матч працягваўся 2 гадзіны 13 хвілін.
У першым матчы Сасновіч абыграла немку Анну-Лену Фрыдзам (141) — 6:2, 6:3.
Напярэдадні ў 1/8 адзіночнага разраду прайграла першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка. Крысціна Плішкава з Чэхіі выйграла ў яе з лікам 4:6, 4:6.
Тым не менш Сабаленка працягвае выступаць у парным разрадзе. Разам з бельгійкай Элізэ Мертэнс яна будзе спаборнічаць з румына-японскім тандэмам Моніка Нікулеску / Місакі Доі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.