Сайт "Белсата" часова перастаў працаваць

Сайт "Белсата" перастаў працаваць

Сайт "Белсата" перастаў працаваць / "Белсат"

1 жніўня сайт тэлеканала "Белсат" перастаў працаваць. У сацсетках канала спаслаліся на тэхнічныя праблемы, якія стараюцца вырашыць як мага хутчэй.

"Мы працягнем працаваць для вас. Кожны дзень мы будзем рабіць якасную аналітыку, шукаць цікавых герояў, каб паразмаўляць з імі і прапанаваць вам фантастычныя інтэрв’ю, якія даўно ўжо варта было б сабраць у кнігу (акурат, мабыць, цяпер і настаў час заняцца гэтым), а таксама здабываць для вас эксклюзівы. Сачыце за нашымі старонкамі ў сацыяльных сетках, дзе мы будзем публікаваць для вас матэрыялы", — гаворыцца ў звароце белсатаўцаў.

Цяпер сайт адчыняецца ў браўзеры, але замест навінаў і інфармацыі там з'яўляецца проста белае акно.

Апошнія месяцы "Белсат" перажывае складаны перыяд. Некалькі месяцаў таму з пасады дырэктаркі звольнілі яго стваральніцу Агнешку Рамашэўску-Гузы і выставілі ёй абвінавачанні. Сам тэлеканал плануюць пазбавіць самастойнасці і далучыць да сеткі замежнага вяшчання TVP.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі