Себасцьян Карась з Польшчы першым у гісторыі пераплыў Балтыйскае мора
Себасцьян Карась з Польшчы першым у гісторыі пераплыў Балтыйскае мора. Для пераадолення 100 км паміж Калабжэгам і Борнхольмам яму спатрэбілася 28,5 гадзіны, інфармуе сайт sport.pl.
Карасю 26 гадоў, ён — ураджэнец Эльблонга. Два гады таму ён пераплыў Ла-Манш і прадэманстраваў высокі вынік. Падчас цяперашняга заплыву хвалі часам дасягалі 2 метраў. Тэмпература вады не перавышала 20 градусаў. Летась паляк ужо спрабаваў пераплыць Балтыйскае мора, але праз 8 гадзін адмовіўся ад планаў, паколькі стаў сябе кепска адчуваць.
Фота: pl-pl.facebook.com/100km.sebastian.karas
Фота: pl-pl.facebook.com/100km.sebastian.karas
Фота: pl-pl.facebook.com/100km.sebastian.karas