Серада: знайсці сваю свабоду найперш у саміх сабе — гэтага я ўсім жадаю

Серада: знайсці сваю свабоду найперш у саміх сабе — гэтага я ўсім жадаю

26 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — аспірантка Вааскага ўніверсітэта (Vaasan yliopisto, Фінляндыя) Аліша Серада.


Нешта змяніць у краіне змогуць толькі тыя “новыя” беларусы, якія найперш знойдуць у сабе сілы і смеласць да сваёй унутранай свабоды. Бо як бы ты ні прагнуў свабоды агульнай, як бы ні імкнуўся да яе, а калі ўнутры цябе жывуць страх, няўпэўненасць і нявер’е, то агульная свабода для ўсяго беларускага народа немагчымая. Такая свабода складаецца з унутранай свабоды кожнага з нас, перакананая Аліша Серада. 


Пра тое, чаму “новую Беларусь” пабудуюць тыя, у каго няма “вопыту Беларусі”, і што гэта за вопыт такі, ці можна “будаваць Беларусь” не ведаючы самой Беларусі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алішай Серадой. 

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта лічыць, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі