Шанаваў "традыцыі рускага афіцэрства": мінулае новага "міністра абароны" дэмсіл

Валерый Сахашчык: цяпер і ў часе службы ў войску / калаж Еўрарадыё
Валерый Сахашчык: цяпер і ў часе службы ў войску / калаж Еўрарадыё

Былы камандзір брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгады Валерый Сахашчык атрымаў пасаду прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Пераходнага кабінета дэмсіл.

Раскрываем дэталі біяграфіі падпалкоўніка-бунтара, які свята шанаваў традыцыі рускага афіцэрства, арганізаваў першы элітны экзамен для дэсантнікаў і заклікаў беларускіх вайскоўцаў не ўдзельнічаць у расійскай агрэсіі супраць Украіны.

 

Ад "крамлёўскага курсанта" да камандзіра брыгады

Валерый Сахашчык родам з вёскі Гошава Драгічынскага раёна. Ваенная рамантыка і фільмы пра дэсантуру завялі яго ў Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, дзе ён стаў "крамлёўскім курсантам".

— Чатыры курсанцкія гады, несумненна, самы шчаслівы час у жыцці — галодны, з крывавымі мазалямі і бяссоннымі начамі. Але да краёў напоўнены рамантыкай, сапраўдным бескампрамісным мужчынскім сяброўствам у духу свята шанаваных намі традыцый рускага афіцэрства, — расказвае Сахашчык у інтэрв'ю 2016 года.

Чтил “традиции русского офицерства”: прошлое нового “министра обороны” демсил
Курсант Валерый Сахашчык (злева) / artofwar.ru/k/karcew_a_i

Па заканчэнні вайсковага вучылішча малады афіцэр трапляе ў 11-ю асобную гвардзейскую дэсантна-штурмавую брыгаду, размешчаную ў Забайкальскай ваеннай акрузе. Чакае адпраўкі сваёй вайсковай часці ў Афганістан, але яе ўсё ніяк туды не перакідваюць. У выніку Сахашчык з таварышам ідуць самі прасіцца служыць "за рэчку", але да таго часу пачынаецца вывад савецкага кантынгенту. Сахашчык ляціць па дапзамене ў нямецкі Перлеберг. Там ён пяць гадоў камандуе разведвальнай дэсантнай ротай 34-га асобнага разведвальнага батальёна.

Чтил “традиции русского офицерства”: прошлое нового “министра обороны” демсил
Валерый Сахашчык / фота з асабістага архіва Валерыя Сахашчыка

У 1992 годзе Валерый Сахашчык трапляе ў 38-ю брэсцкую дэсантна-штурмавую брыгаду на пасаду намесніка камандзіра парашутна-дэсантнага батальёна. Праз шэсць месяцаў ён становіцца камбатам і кіруе сваім падраздзяленнем на працягу трох гадоў.

Пазней Валерый вырашае паступаць у беларускую Ваенную акадэмію. "Думка пра паступленне стала ўзнікаць не як прага кар'еры, а хутчэй як усведамленне таго, што магу больш", — успамінае Сахашчык. Ён апынаецца ў першым наборы камандна-штабнога факультэта ВАРБ. Па заканчэнні ваеннай ВНУ яго прызначаюць намеснікам камандзіра 38-й брыгады. На гэтай пасадзе ён прабудзе пяць месяцаў, пасля чаго стане камбрыгам. Дэсантнай часцю ён пракамандуе тры з паловай гады.

Чтил “традиции русского офицерства”: прошлое нового “министра обороны” демсил
Валерый Сахашчык / фота з асабістага архіва Валерыя Сахашчыка

Сыход з "трыццацьвасьмёркі" экс-камбрыг апісвае так. "...За Радзіму ўсё вырашалі на той момант некалькі генералаў са сваімі ўяўленнямі пра карысць справе. У ходзе рэфармавання Узброеных сіл, якое зацягнулася, скарачалася шмат вайсковых часцей, у тым ліку ў Брэсце.

Пачаліся "палацавыя інтрыгі". Зусім нечакана для сябе я апынуўся перад неабходнасцю выбару — прынізіцца або звольніцца. Я выбраў другое. Такі быў час. Вядома, пры цяперашнім кіраўніцтве Узброеных сіл я служыў бы з задавальненнем. Але прайшло занадта шмат часу, каб спрабаваць нешта вярнуць".

 

Бацька "Чорнага арла"

На пасадзе камбрыга ініцыятыўны Сахашчык вырашыў рэалізаваць сваю даўнюю "ідэю фікс". Нягледзячы на першапачатковае неразуменне ад вышэйшага камандавання, яму ўдалося арганізаваць кваліфікацыйныя выпрабаванні па прыкладзе здачы на крапавы бярэт у войсках МУС.

Элітны экзамен для дэсантнікаў і разведчыкаў назвалі "Чорны арол". Ён уключаў у сябе шматкіламетровы марш, выкананне спецназаўскіх задач, стральбу з дзесяці відаў зброі, шасцікіламетровы марш-кідок, пераадоленне сцежкі разведчыка і рукапашны бой. У цэлым выпрабаванне мела прыкладны характар для падрыхтоўкі да рэальных баявых дзеянняў.

Пазней "Чорнага арла" змяніў "Доблесць і майстэрства" — новы экзамен для сіл спецыяльных аперацый, распрацаваны ў пятай асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы.

Чтил “традиции русского офицерства”: прошлое нового “министра обороны” демсил
Валерый Сахашчык цісне руку байцу ў шлеме / alex-brest.livejournal.com

У цывільным жыцці не прапаў

Пасля звальнення з войскаў Сахашчык уладкаваўся на "Інкафуд". Пачынаў са спецыяліста аддзела маркетынгу, а скончыў працу на прадпрыемстве на пасадзе выканаўчага дырэктара.

Крыху пазней у Польшчы ён стаў сузаснавальнікам будаўнічай фірмы, якая стваралася беларусамі, і працавалі на ёй 900 чалавек — таксама беларусы. Цяпер Сахашчык старшыня праўлення групы кампаній SK-BUD&SAHATY. Кампанія займаецца прамысловым і цывільным будаўніцтвам у васьмі краінах свету (Расія, Беларусь, Украіна, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Кенія, Катар, Польшча, Германія).

Валерый Сахашчык быў жанаты тройчы. У яго ёсць дачка і трое сыноў, адзін з якіх афіцэр у беларускім войску.

Чтил “традиции русского офицерства”: прошлое нового “министра обороны” демсил
Валерый Сахашчык з блізкімі людзьмі / фота з асабістага архіва Валерыя Сахашчыка
Чтил “традиции русского офицерства”: прошлое нового “министра обороны” демсил
Валерый Сахашчык з блізкімі людзьмі / фота з асабістага архіва Валерыя Сахашчыка

Заклікаў беларускіх вайскоўцаў не ўдзельнічаць ва ўварванні

У часе пратэстаў 2020 года ён прыехаў у Брэст і нават выступіў у ролі міратворца, спрабуючы не дапусціць сілавога сутыкнення і неабгрунтаваных затрыманняў мірных пратэстоўцаў.

Зноў пра былога камбрыга масава загаварылі ў лютым 2022 года, праз некалькі дзён пасля расійскага ўварвання ва Украіну. У сваім відэазвароце былы камандзір "трыццацьвасьмёркі" заклікае беларускіх вайскоўцаў не ўдзельнічаць у пуцінскай агрэсіі.

"Расіяне проста сталі ахвярамі сваіх прапагандыстаў, якія паабяцалі, што народ Украіны сустрэне іх хлебам і соллю, як вызваліцеляў.

Ніякіх прававых падстаў у беларускіх вайсковых сіл урывацца ва Украіну няма. Гэта адкрыта забараняе дзейная Канстытуцыя.

Гэта не наша вайна. Вы не будзеце абараняць сваю радзіму, дом або сям'ю і не атрымаеце славы — толькі ганьбу, прыніжэнне і смерць", — кажа Сахашчык.

Новы "міністр абароны"

"Беларускім Чэрчылем" Валерыя Сахашчыка прапанаваў зрабіць рэстаратар Вадзім Пракоп'еў. Спачатку ён маўчаў пра тое, хто, на яго думку, можа заняць крэсла прэм'ера ў новым кабінеце дэмсіл. Але з'яўленне экс-камбрыга на канферэнцыі "Новая Беларусь" у Вільні пацвердзіла, што для яго адведзена роля ва ўрадзе, які фармуецца. 9 жніўня экс-камандзір 38-й брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгады атрымаў пасаду прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Пераходнага кабінета.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі