Школьніцу намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру
Школьніцу намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру. Шведскія парламентарыі, якія прадстаўляюць Левую партыю, адзначылі ўнёсак 16-гадовай Грэты Турнберг у барацьбу з глабальным пацяпленнем. Яна набыла вядомасць у мінулым годзе. Турнберг правяла адзіночны пікет перад будынкам парламента Швецыі ў Стакгольме, патрабавала, каб пачалі выконвацца ўмовы Парыжскай дамовы аб скарачэнні шкодных выкідаў. Учынак дзяўчынкі быў ацэнены, яе запрашалі выступіць на міжнародных форумах, прысвечаных праблеме змены клімату, у тым ліку і ў ААН. Таксама Турнберг натхніла на барацьбу з глабальным пацяпленнем тысячы падлеткаў.
Школьніца прызналася, што ініцыятыва палітыкаў стала для яе прыемнай нечаканасцю. "Гэта неверагодна і крыху дзіўна", — сказала Грэта ў каментары aftonbladet.se.