Школьнікі распавялі, у якія гульні гуляе малодшы сын Лукашэнкі (фота)

Нагадаем, што менавіта там у трэцім "Б" класе навучаецца малодшы сын беларускага кіраўніка — Коля.



Карыстаючыся нагодай, журналісты парталу tut.by паразмаўлялі са школьнікамі пра сына Лукашэнкі. Тыя распавялі, што Коля ходзіць увесь час з ахоўнікам, але з дзецьмі гуляе, у тым ліку на калідоры. Дзеткі з 3-га "В" амаль хорам кажуць, што сябруюць з Колем. Яго называюць добрым хлопчыкам, які нікога не б'е. па словах аднакласнікаў, яны гуляюць з малодшым сынам кіраўніка дзяржавы ў "гарачую бульбінку", выбівалы, "два агні".



Школьнікі распавялі, што Коля Лукашэнка не прыходзіць на першы ўрок, які пачынаецца а 9-й, а адразу на другі. На трэніроўкі ў Раўбічы ён ходзіць да іншага трэнера. А вось у сталовую сын беларускага кіраўніка ходзіць разам з усімі школьнікамі і есць тую ж самую ежу. Праўда, дзеці кажуць, што школьнікаў з 3-га "Б" кормяць з "больш прыгожага" посуду.



У яго класе 11 чалавек, Коля — 12-ы. Хлопчыкаў шасцёра, Сын Лукашэнкі на галаву вышэй за іншых дзяцей. Але не самы высокі ў класе — з выгляду, другі.



Клас на ўроках бяспекі суправаджала маладая хударлявая цёмнавалосая мясцовая настаўніца Марыя Багамолава. Побач з ёй і Колем — заўсёды ахоўнік. Сваю настаўніцу, якая прымярала вадалазную маску "з хобатам", Коля фатаграфаваў на айфон.



Дарэчы, журналістам не дазволілі фатаграфаваць клас, у якім навучаецца малодшы сын Лукашэнкі.



Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі