Што даюць арт-рэзідэнцыі музыкам, якія трапілі пад рэпрэсіі
У снежні ля Варшавы пройдзе арт-рэзідэнцыя "Дом творцаў", арганізаваная ў падтрымку беларускіх музыкаў, якія вымушаныя былі пакінуць радзіму па палітычных прычынах. Гэтым разам да ўдзелу запрашаліся прафесійныя акадэмічныя музыкі, бо вынікам сустрэчы мусіць стаць літаратурна-музычны твор.
Пра тое, колькі заявак прыйшло на ўдзел у івэнце, чым ён будзе адметны, як эксперыментальная і акадэмічная музыка ўплываюць на псіхічны стан творцаў, што даюць арт-рэзідэнцыі музыкам, якія патрапілі пад рэпрэсіі, — у 15:20 гутарым з кіраўніком арт-рэзідэнцыі Сержуком Доўгушавым і каардынатарам музычнай часткі Віталем Эпавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.