Што з правамі чалавека ў Беларусі? Вы здзівіцеся: у нечым стала лепш

З кожным годам сітуацыя ўсё горш

З кожным годам сітуацыя ўсё горш / Euroradio

Беларускі Хельсінкскі Камітэт параўнаў сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ў 2019 і ў 2023 гадах. За гэты час Нацыянальны індэкс правоў чалавека знізіўся амаль у два разы: з 4,1 да 2,4 бала (па дзесяцібальнай шкале).

Індэкс склала група экспертаў грамадзянскай супольнасці, якую каардынаваў БХК. Расказваем, наколькі сітуацыя з правамі чалавека пагоршылася, якія правы і свабоды засталіся без зменаў, а дзе раптоўна стала лепей.

 

Што палепшылася за 5 гадоў (так, такое ёсць)

Паводле звестак БХК, з 2019 па 2023 год палепшыліся толькі шэсць адзнак з 1850. Прычым самае значнае паляпшэнне склала ўсяго 0,8 балагаворка ідзе аб праве не падвяргацца адвольнаму або незаконнаму ўмяшанню ў асабістае або сямейнае жыццё.

Как дела с правами человека в Беларуси? Вы удивитесь: в чём-то стало лучше
Нацыянальны індэкс правоў чалавека / belhelcom.org
Как дела с правами человека в Беларуси? Вы удивитесь: в чём-то стало лучше
Адзнакі індэкса па крытэрах / belhelcom.org

У 2019 годзе, на момант базавай ацэнкі, сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі і так не была спрыяльнай (4,1 з 10 балаў). Але ўлады хаця б фармальна прызнавалі міжнародныя стандарты і заяўлялі аб прыхільнасці ідэі прававой дзяржавы.

За 2020 год за год індэкс упаў адразу на адзін бал. Далей пагаршэнне працягнулася, але ўжо больш павольнымі тэмпамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі