Шуневіч распавёў пра планы "ліквідаваць канфлікт інтарэсаў" у беларускім хакеі

Шуневіч распавёў пра планы "ліквідаваць канфлікт інтарэсаў" у беларускім хакеі

Федэрацыю хакея Беларусі і клуб "Дынама-Мінск" чакае інтэграцыя. Пра гэта ў панядзелак па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў Ігар Шуневіч, міністр унутраных спраў і старшыня назіральнага савета дынамаўцаў. Паводле яго слоў, стаіць задача "ліквідаваць канфлікт інтарэсаў". Аднак Шуневіч не раскрыў дэталей, толькі зазначыў, што "сістэмныя прапановы" будуць агучаныя ўжо ў бліжэйшы час, інфармуе БЕЛТА.

Дарэчы, на сённяшняй сустрэчы з Ігарам Шуневічам Аляксандра Лукашэнку цікавіла сітуацыя ў хакейным мінскім "Дынама", якое "кілбасіць з пачатку сезону". Якія рыхтуюцца меры па выпраўленні сітуацыі ў камандзе-аўтсайдэры канферэнцыі "Захад" КХЛ, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі