Швецыя афіцыйна ўступіла ў NATO

Вайскоўцы арміі Швецыі на вучэннях NATO

Вайскоўцы арміі Швецыі на вучэннях NATO / Reuters

7 сакавіка Швецыя афіцыйна ўступіла ў NATO. Адпаведны пратакол пачаў дзейнічаць.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг афіцыйна запрасіў Швецыю далучыцца да абароннага альянсу. "Столтэнберг толькі што паведаміў мне, што ўсе чальцы NATO прынялі наш пратакол аб далучэнні і запрасілі Швtцыю далучыцца да Паўночнаатлантычнай дамовы", напісаў прэм'ер-міністр Швецыі Ульф Крыстэрсан у X.

Цяпер у Паўночнаатлантычным альянсе 32 краіны.

Швецыя падала заяўку на ўступленне ў NATO разам з Фінляндыяй вясной 2022 года пасля пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны. Фінляндыя, якая доўгі час захоўвала нейтралітэт, афіцыйна стала 31-й краінай NATO вясной мінулага года. Працэс затармазіла пазіцыя Турцыі, якая пагадзілася на ўступленне Швецыі толькі ў пачатку 2024-га. У лютым знікла апошняя перашкода — уступленне Швецыі ў NATO ратыфікаваў парламент Венгрыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі