Парламент Венгрыі ратыфікаваў уступленне Швецыі ў NATO
Сцягі перад штаб-кватэрай NATO ў Бруселі
Парламент Венгрыі ратыфікаваў уступленне Швецыі ў NATO. За ратыфікацыю прагаласавалі 188 дэпутатаў, супраць — шэсць.
Такім чынам венгерскі парламент ліквідаваў апошнюю перашкоду для сяброўства Швецыі ў Паўночнаатлантычным альянсе, адзначае "Бі-Бі-Сі". Венгрыя, як і Турцыя, доўга адкладвала галасаванне па гэтым пытанні і стала апошняй з 31 дзяржавы NATO, якая ўхваліла заяўку Швецыі (Турцыя зрабіла гэта ў студзені 2024-га).
Швецыя падала заяўку на ўступленне ў NATO разам з Фінляндыяй вясной 2022 года пасля пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны. Фінляндыя, якая доўгі час захоўвала нейтралітэт, афіцыйна стала 31-й краінай NATO вясной мінулага года. Працэс затармазіла пазіцыя Турцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.