У Швецыі не выключаюць магчымага нападу Расіі

У Швецыі новая абаронная дактрына / Ілюстрацыйнае фота Reuters
У Швецыі новая абаронная дактрына / Ілюстрацыйнае фота Reuters

Камітэт па абароне парламента Швэцыі дапускае, што Расія можа здзейсніць вайсковы напад на краіну. Нават нягледзячы на тое, што расійскія войскі задзейнічаныя ў вайне супраць Украіны, паведамляе golosameriki.com.

"Расія таксама яшчэ больш знізіла парог прымянення ваеннай сілы і дэманструе высокую схільнасць да палітычных і ваенных рызыкаў, — гаворыцца ў дакладзе згаданага камітэта. — Здольнасць Расіі праводзіць аперацыі з выкарыстаннем ваенна-паветраных сіл, ваенна-марскіх сіл, зброі далёкага радыусу дзеяння або ядзернай зброі супраць Швецыі застаецца нязменнай".

У Швецыі новая абаронная дактрына, якая грунтуецца на ўдзеле ў NATO. Гэтая краіна вырашыла ўступіць у Паўночнаатлантычны альянс разам з Фінляндыяй пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Гэта азначае завяршэнне многіх дзесяцігоддзяў і нават стагоддзяў нейтралітэту. Фінляндыя ўжо ўступіла ў NATO, а заяўку Швецыі яшчэ не ратыфікавалі Турцыя і Венгрыя.

Швецыя павялічыла выдаткі на абарону і мае намер дасягнуць неабходнага іх узроўню, які патрабуецца ў NATO (2% ВУП), у 2026 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі