У Скандынавіі пачаліся маштабныя вайсковыя вучэнні NATO
Вайскоўцаў рыхтуюць да дзеянняў у складаных умовах надвор'я
4 сакавіка на поўначы Скандынавіі пачаліся маштабныя вайсковыя вучэнні NATO. Яны адбываюцца пад кіраўніцтвам Нарвегіі, у іх упершыню ўдзельнічае Фінляндыя, піша hromadske.ua.
Nordic Response-2024 — буйнамаштабныя вайсковыя вучэнні на сушы, на моры і ў паветры. У іх возьмуць удзел каля 20 тысяч вайскоўцаў з больш за дзясятка краін, у тым ліку і ЗША. Фінляндыю прадставяць каля 4100 чалавек. Будуць задзейнічаны больш за 50 падводных лодак, фрэгатаў, карветаў, авіяносцаў і розных дэсантных судоў, а ў паветры — больш за 100 знішчальнікаў, транспартных самалётаў, самалётаў марской разведкі і верталётаў.
Згаданыя вучэнні працягнуцца да 15 сакавіка. Яны з'яўляюцца часткай маштабных вучэнняў NATO Steadfast Defender (іх часткай з'яўляюцца і вучэнні Dragon-24, якія праходзяць у Польшчы). Вайскоўцы адпрацуюць сцэнар нападу Расіі на тэрыторыю альянсу. Як адзначае прэс-служба NATO, "вучэнні прадэманструюць непарушную сувязь паміж саюзнікамі... ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы, якія на працягу 75 гадоў забяспечвалі бяспеку больш за мільярда чалавек".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.