Сі Цзіньпін перадаў цёплыя пажаданні беларусам і асабліва "Маленькаму прынцу"

Сі Цзіньпін перадаў цёплыя пажаданні беларусам і асабліва "Маленькаму прынцу"

У чацвер кіраўнікі Беларусі і КНР размаўлялі па тэлефоне каля 50 хвілін, паведамляе president.gov.by. Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін гаварылі пра двухбаковае супрацоўніцтва. Беларускі кіраўнік падзякаваў за дапамогу, якую наша краіна атрымала ў часы пандэміі каранавіруса ад КНР. Лукашэнка зноў нагадаў кітайскаму лідару, што ў Беларусі яго чакаюць з афіцыйным візітам. Сі Цзіньпін, у сваю чаргу, падзякаваў за беларускую дапамогу. Паводле яго слоў, на сённяшні дзень у Кітаі шпіталізаваны толькі адзін чалавек з каранавірусам. Сі Цзіньпін паабяцаў падтрымку беларускаму экспарту ў КНР.

Кітайскі лідар ад свайго імя і імя жонкі перадаў цёплыя пажаданні беларускаму народу, а асабліва малодшаму сыну Аляксандра Лукашэнкі. Прэс-служба беларускага кіраўніка адзначае, што Мікалая, "як вядома, у Кітаі вельмі любяць". Раней Лукашэнка расказваў, што яго сына кітайцы называюць "Маленькі прынц".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі