Сідарэнка: Задача хакейнай зборнай Беларусі — вярнуцца ў эліту

Сідарэнка: Задача хакейнай зборнай Беларусі — вярнуцца ў эліту

Перад беларускай хакейнай зборнай стаіць задача вярнуцца ў сусветную эліту. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі 30 ліпеня заявіў нядаўна прызначаны галоўны трэнер каманды Андрэй Сідарэнка.

"Задача — вярнуцца ў эліту. Задача няпростая. Будзем працаваць, каб пастаўленую задачу выканаць", — прыводзіць яго словы sb.by.

Сідарэнка распавёў, што федэрацыя хакея прапанавала яму гадавы кантракт. Ён можа быць падоўжаны, калі трэнеру ўдасца выканаць пастаўленую задачу. 

Ён заявіў, што гатовы працаваць і размаўляць з усімі спартоўцамі — у тым ліку з тымі, хто раней адмовіўся выступаць за зборную дзеля асабістай кар'еры ў расійскіх клубах КХЛ. Да канца жніўня павінна вырашыцца пытанне з іх статусам. Па словах Сідарэнкі, ёсць абяцанні, што беларускія хакеісты больш не будуць лічыцца ў расійскіх клубах легіянерамі і не будзе больш перашкодаў для іх выступу за зборную.

Бліжэйшым часам спецыяліст хоча сустрэцца з галоўным трэнерам мінскага "Дынама". Ён кажа, што ў штаб зборнай абавязкова ўвойдзе нехта з "Дынама-Мінск".

Нагадаем, што на апошнім чэмпіянаце свету зборная Беларусі не выйграла ніводнага матча і выбыла з элітнага дывізіёна. За вяртанне ў яго наша каманда ў наступным годзе будзе змагацца на чэмпіянаце ў групе "А" дывізіён 1.

Канкурэнтамі нашых хакеістаў стануць зборныя Венгрыі, Паўднёвай Карэі, Літвы, Славеніі і Казахстана. У топ-дывізіён выйдуць атрымаюць дзве найлепшыя каманды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі