Сілавікі сталі затрымліваць кіроўцаў на трасе М1 на мяжы з Расіяй

Дуброўна / belarus-tomsk.ru
Дуброўна / belarus-tomsk.ru

Апошні месяц у Дубровенскім раёне на трасе М1 сілавікі сталі часцей, чым раней, затрымліваць кіроўцаў, якія едуць у бок Расіі ці адтуль, пішуць праваабаронцы.

У беларусаў правяраюць тэлефоны, шукаюць "экстрэмісцкія" падпіскі ў тэлеграм-каналах і чатах. Некаторых затрымліваюць і адвозяць у Дуброўна, дзе іх судзяць паводле арт. 19.11 КаАП.

Вядома, што 21 траўня затрымалі магілёўца: яго аштрафавалі на 1110 рублёў і канфіскавалі тэлефон.

А 24 траўня затрымалі яшчэ двух беларусаў і асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту кожнага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі