Сінгапурскі плывец не даў Майклу Фэлпсу атрымаць 23-е алімпійскае золата
Сінгапурскі плывец Джозэф Скулінг не даў амерыканцу Майклу Фэлпсу атрымаць 23-е алімпійскае золата. У заплыве на 100 метраў батэрфляем Скулінг заняў першае месца і ўсталяваў новы рэкорд Алімпійскіх гульняў — 50,39 секунды.
Да таго ж, гэта першы залаты медаль Гульняў у гісторыі Сінгапура.
Спаборніцтвы сталі ўнікальнымі яшчэ і тым, што адразу трое плыўцоў фінішавалі адначасова пасля Скулінга з вынікам 51,14 секунды. Гэта амерыканец Майкл Фэлпс, паўднёваафрыканец Чад ле Кло і венгр Ласла Чэх. Усе яны атрымаюць сярэбраныя медалі.