СК лічыць, што польскія сілавікі здзейснілі злачынства супраць чалавецтва
Мігранты падчас спробы прарыву на тэрыторыю Польшчы / sb.by
Дзеянні польскіх сілавікоў падчас інцыдэнту на мяжы з'яўляюцца злачынствам супраць бяспекі чалавецтва, па гэтым факце заведзеная крымінальная справа па арт. 128 КК, паведамілі ў Следчым камітэце.
На беларуска-польскай мяжы паблізу каля пункта пропуску "Брузгі" працягвае працаваць следча-аператыўная група. Там праводзіцца праверка па факцеўжывання спецсродкаў у дачыненні да мігрантаў.
Як паведамляла Еўрарадыё, падчас атакі мігрантаў сямёра паліцэйскіх Польшчы атрымалі цялесныя пашкоджанні. Двое супрацоўнікаў паліцыі былі параненыя ў галаву, яшчэ ў пяцярых траўмаваныя рукі і ногі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.