Следчы камітэт пачаў справу на магілёўца за падробку позвы... Следчага камітэта

Следчы камітэт пачаў справу на магілёўца за падробку позвы... Следчага камітэта

На 31-гадовага магілёўца пачалі крымінальную справу за падробку дакумента. Расследаваннем займаўся Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.

Паведамляецца, што ў лістападзе 2016 года мужчына ў нецвярозым стане вырашыў не ісуі на працу, каб пазбегнуць негатыўных наступнстваў. Для таго, каб яму не запісалі прагул, вынаходлівы магілёвец з дапамогай ноўтбука і прынтара падрабіў позву Следчага камітэта — нібыта, яго выклікалі сведкам па крымінальнай справе. На падробленым дакуменце быў нават штамп "Упраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь".

Гэтую фальшывую позву ён аддаў свайму начальству. У выніку абвінавачанаму быў налічаны і выплачаны заробак за дзень. Аднак потым прадпрыемства накіравала фальшывую позву ва ўпраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці для ўключэння выплачанага заробку ў лік працэсуальных выдаткаў. Тады і быў выкрыты падман з дакументамі. 

Цяпер следчыя завяршылі расследаванне справы і перадалі матэрыялы пракурору для накіравання ў суд. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі