Следчы камітэт Расіі знайшоў “экстрэмізм” у песні беларускай групы KRASKI

Следчы камітэт Расіі знайшоў “экстрэмізм” у песні беларускай групы KRASKI

Следчы камітэт Расіі знайшоў “экстрэмізм” у песні беларускай падлеткавай групы KRASKI. Верагодна таму, што яе працытавала ў інстаграме Юлія Навальная.

У песні “Он не знает ничего” гаворка вядзецца ад імя дзяўчыны, якая “закахалася ў бандыта”. "Правяла з бандытам трі дні спаткання. Ён вясёлы і жыццярадасны, есць яечню, называючы яе "ежай багоў". Перадаваў вам усім вялікае прывітанне", — піша Юлія. І цытуе KRASKI: "Што ж цяпер скажуць людзі? Сэрца назаўжды разбірае. Мамачка, што з намі будзе? Я пакахала бандыта..."

Следчы камітэт Расіі знайшоў “экстрэмізм” у песні беларускай групы KRASKI
Юлія Навальная цытуе групу KRASKI

“Атветачка” ад СК Расіі прыляцела імгненна. Ведамства патрабуе выдаліць песню з ютуба, бо ў ім "знойдзеныя матэрыялы экстрэмісцкага характара".

KRASKI — аўтары хітоў з 90-х "Старший брат" і "Мамочка мая". Ну і цяпер экстрэмісцкай "Он не знает ничего".

Следчы камітэт Расіі знайшоў “экстрэмізм” у песні беларускай групы KRASKI
Следчы камітэт Расіі скардзіцца на KRASKI у ютуб

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі