Следства па справе журналіста-палітвязня Груздзіловіча скончылася

Следства па справе журналіста-палітвязня Груздзіловіча скончылася

Следства па справе журналіста-палітвязня Алега Груздзіловіча завяршылася. Пра гэта ён сам расказаў жонцы Мар'яне на спатканні 31 студзеня.

Мар'яна расказала журналістам, што Груздзіловіч добра выглядаў, быў у чыстай вопратцы, на праблемы са здароўем і якасць ежы не скардзіўся. Аднак у СІЗА №1 палітвязню не перадалі антыўтопію Джорджа Оруэла "1984".

Таксама ён паведаміў, што цягам двух тыдняў яго справу пракурор павінен перадаць у суд. 

Алег Груздзіловіч — журналіст Радыё "Свабода", якое ў Беларусі прызнанае экстрэмісцкім. 23 снежня яго затрымалі і змясцілі ў СІЗА №1 па вуліцы Валадарскага ў Мінску. Яго вінавацяць паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Паведамляецца, што падставай стаў адзін з маршаў пратэсту 2020 года. Тады Груздзіловіч быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС Беларусі і працаваў як пазаштатны карэспандэнт "Народнай Волі", меў рэдакцыйнае заданне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі