СМІ: Бюджэт Беларусі і прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця перапішуць
Беларускі ўрад перагледзіць афіцыйны прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і бюджэт на 2016 год. Яны будуць перапісаныя ў залежнасці ад розных коштаў на нафту і абменнага курсу, паведамляе партал tut.by са спасылкай на дзве інфармаваныя крыніцы.
Звычайна перагляд адбываецца вясной. Але сёлета прагнозныя дакументы далёкія ад рэчаіснасці ўжо на пачатку года. Як паведамлялася раней, сярэднегадавы курс долара закладаўся на ўроўні 18 650 рублёў, а кошт на нафту — 50 долараў за бараль. Рост ВУП у прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця планаваўся на 0,3%.
Цяпер жа кошт нафты знізіўся да 31 долара за бараль, а курс долара перайшоў мяжу ў 19 тысяч рублёў.
"Эканамічная сітуацыя, у першую чаргу ў Расіі, з пачатку года ўжо істотна змянялася. Далейшае развіццё падзей таксама ўяўляецца зусім не вясёлкавым. Урад, яго эканамічны блок, разглядаюць розныя мадэлі паводзін беларускай эканомікі на гэты год", — зазначыў у гутарцы з парталам tut.by ананімны суразмоўца.
Непрыемныя сюрпрызы дзяржаўнага бюджэту на 2016 год
Амарын: Мы гатовыя пераглядзець бюджэт з улікам 40 долараў за бараль