На Алясцы загінула рэжысёрка, якая зняла фільм пра “Матчын рух 328”

На Алясцы загінула рэжысёрка, якая зняла фільм пра “Матчын рух 328”

24-гадовая беларуская рэжысёрка Ніка Ніканава загінула на Алясцы. Пра гэтае здарэнне паведамляе амерыканскае выданне Fairbanks Daily News-Miner. Дзяўчыну змыла рэзкім патокам вады падчас пераправы праз раку.

Паводле Радыё Свабода, Ніка нядаўна пабралася з актывістам ініцыятывы Legalize Belarus Пятром Маркелавым і яны паехалі ў вясельнае падарожжа па Злучаных Штатах. Адным з пунктаў гэтай вандроўкі стала культавае месца —  аўтобус, у якім жыў і памёр вандроўнік Крыстоф Макендлес. Яго гісторыя легла ў аснову кнігі Джона Кракаўэра “У дзікіх умовах” і аднайменнага фільма.

Герой кнігі і фільма —  24-гадовы хлопец з забяспечанай сям’і. Ён вырашыў паехаць у дзікі раён Аляскі і пасяліўся ў аўтобусе. Праз чатыры месяцы ён памёр ад змарнення. Фільм пра Крыстофа Макендлеса выйшаў у 2007 годзе і месца на Алясцы, дзе ён жыў, стала славутасцю.

Ніка Ніканава была рэжысёркай-дакументалісткай і даследавала тэму асуджаных за наркатычныя злачынствы. Сёлета яна зняла фільм “Пакаленне 328”, у якім распавяла пра “Матчын рух 328”. Дзяўчына навучалася ў New York Film Academy па гадавой праграме кінадакументалістыкі. Аб праблемах зьняволеных паводле 328-га артыкулу Ніка даведалася ў Амэрыцы і вырашыла, што будзе здымаць дыпломны праект менавіта пра Беларусь.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі