СМІ паведамляюць пра смерць Гульнары Карымавай

СМІ паведамляюць пра смерць Гульнары Карымавай

Старэйшая дачка былога прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава Гульнара памерла 5 лістапада. Прычынай смерці стала атручванне, паведамляе сайт centre1.com са спасылкай на ананімную крыніцу ў Службе нацыянальнай бяспекі (СНБ) Узбекістана.

Паводле звестак журналістаў, 44-гадовая Гульнара той жа ноччу была пахаваная на могілках "Мінор" у Ташкенце, а яе магілу зраўнавалі з зямлёй.

Інфармацыі пра смерць дачкі Карымава з'явіліся і ў сацыяльных сетках.

Апарат прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан не дае каментароў з гэтай нагоды.

Як вядома, падчас прэзідэнцтва Іслама Карымава яго дачка лічылася найбольш уплывовым ва ўладзе чалавекам. Яе нават разглядалі як пераемніцу бацькі ў кіраванні краінай. У 2013 годзе разгарэліся некалькі карупцыйных скандалаў у Еўропе, звязаных з яе імем. У Швейцарыі былі арыштаваныя яе рахункі, на якіх было амаль 800 млн долараў. У Швецыі пачалі расследаваць справу пра атрыманне Карымаваў хабару ў 320 млн долараў ад шведска-фінскай тэлекамунікацыйнай кампаніі TeliaSonera за ліцэнзію на працу ва Узбекістане.

У 2014 годзе Гульнара Карымава апынулася пад хатнім арыштам дома, у Ташкенце. Апошнія два гады пра яе было амаль не чуваць. Пасля смерці Іслама Карымава 2 верасня Гульнара і яе дзеці не з'явіліся на пахаванні ў Самаркандзе. А будучы кіраўнік краіны Мірзіёеў, выказваючы ў парламенце спачуванні сям'і Карымава, не згадаў імя Гульнары, гаворачы толькі пра яго дачку Лолу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі