У Ташкенце абвяргаюць звесткі пра смерць Гульнары Карымавай

У Ташкенце абвяргаюць звесткі пра смерць Гульнары Карымавай

У Ташкенце абвяргаюць інфармацыю пра смерць Гульнары Карымавай, якая з'явілася сёння ў некаторых СМІ. Ананімная крыніца паведаміла агенцтву "Інтэрфакс", што гэтыя звесткі не адпавядаюць рэальнасці.

Іншых каментароў у Ташкенце не даюць.

Сёння ў СМІ зявіліся паведамленні, быццам 44-гадовая дачка Іслама Карымава памерла 5 лістапада ад атручання і таемна пахаваная.

Пры жыцці Іслама Карымава Гульнару называлі найбольш магчымай яго пераемніцай на пасадзе кіраўніка Узбекістана. Потым Гульнара трапіла ў няласку і знаходзілася пад хатнім арыштам.

Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў памёр 2 верасня на 79-м годзе жыцця пасля інсульту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі