Дачка прэзідэнта Узбекістана знайшла на гарадской вуліцы 200 долараў (фота)

Пра знаходку яна напісала ў сваім твітары. Дачка прэзідэнта змясціла заклік адгукнуцца чалавека, які згубіў грошы. Пазней Карымава змясціла і фота купюр, "каб было лягчэй прыгадаць, хто і дзе згубіў".


Тым часам у інтэрнэце пачалі жартаваць, што "факт знаходкі сведчыць аб няўхільным росце дабрабыту працоўных Узбекістана". Рэальны сярэдні заробак у гэтай краіне не перавышае 200 долараў.

А ўзбекскія палітолагі разглядаюць 41-гадовую Гульнару Карымаву, як патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты краіны. Яны мяркуюць, што іншага пераемніка ў дзейнага прэзідэнта Іслама Карымава няма.
 

Фота з сацыяльных сетак
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі