Spiegel: Культура кампаніі Трампа — на ўзроўні мафіі і порнаіндустрыі

Spiegel: Культура кампаніі Трампа — на ўзроўні мафіі і порнаіндустрыі

Дональд Трамп становіцца адзіным кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ад рэспубліканцаў. З барацьбы выйшлі губернатар штата Агаё Джон Кейсік і сенатар ад Тэхаса Тэд Круз. Гэта выклікала вялікі рэзананс і абурэнне ў еўрапейскіх СМІ.

Іспанскае выданне El País выказвае перасцярогі, што магчымае прэзідэнцтва Трампа і тое, што ён стане галоўнакамандуючым вядучай дзяржавы свету з доступам да ядзернай кнопкі, цяпер больш рэальнае, чым калісьці раней.

На дадзены момант Трампа ў штатах падтрымлівае меншасць. Негатыўна да яго ставіцца 67% амерыканцаў. Але прэзідэнтам у ЗША можа стаць не той, хто атрымае найбольшую колькасць бюлетэняў выбаршчыкаў, — сістэма там прапарцыйная.

“У гэтай кампаніі нельга быць упэўненым ні ў чым. Мала хто верыў, што Трамп стане кандыдатам. Але ён перапісвае правілы, мала ўрокаў мінулых кампаніяў працягваюць працаваць і цяпер. Цяпер шмат  рэспубліканцаў спадзяецца на тое, што калі электронная пошта Хілары Клінтан трапіць у рукі правасуддзя, акажацца, што Трамп — проста частка яе эфектыўнай перадвыбарчай зброі”, — піша іспанскае выданне.

Spiegel: Культура кампаніі Трампа — на ўзроўні мафіі і порнаіндустрыі
Дональд Трамп. Фота: Christopher Furlong/Getty Image

Аналітык Deutsche Welle мяркуе, што першай задачай Тампа будзе аб’яднаць рэспубліканцаў, якія пасварыліся паміж сабой. І зрабіць гэта будзе вельмі складана.

“Яшчэ год таму ніхто б і не падумаў, што перамога можа дастацца Дональду Трампу. Але выбаршчыкі выбралі Трампа. Аўтсайдара, чалавека, які ў жыцці не займаў ніводнай дзяржаўнай пасады. Мільярдэра, які зарабіў на нерухомасці, зорку рэаліці-шоў. Выбаршчыкі хацелі каго заўгодна — толькі не палітыка”.

Будзе цікава паназіраць за тым, як Трамп ператворыцца ў дзяржаўнага дзеяча, як будзе заваёўваць сімпатыі жанчын-выбаршчыц, што яму давядзецца паабяцаць афра- і лацінаамерыканцам, каб яны пачалі ставіцца да яго, прынамсі, з меншай антыпатыяй. Амерыканская перадвыбарчая кампанія застаецца займальным відовішчам.

Spiegel: Культура кампаніі Трампа — на ўзроўні мафіі і порнаіндустрыі
Дональд Трамп. Фота: Chuck Burton/AP

Брытанская газета Financial Times піша, што нарэшце надышоў час, калі трэба перастаць успрымаць кампанію Трампа і яго непазбежнае вылучэнне ў кандыдаты як недарэчны жарт. Бо тое, што адбываецца, — надзвычай важны момант для Рэспубліканскай партыі, ЗША і ўсяго свету.

Інтэлект і досвед Трампа робяць яго катэгарычна непрыдатным для ролі амерыканскага прэзідэнта, мяркуюць эксперты Financial Times. Цягам усёй сваёй кампаніі ён выказваў гатоўнасць “спрыяць ксенафобіі, нянавісці да жанчын і паранаідальным здагадкам”:

“Насамрэч дзіўна, што партыя Абрахама Лінкальна і Дуайта Эйзенхаўэра практычна гатовая вылучыць такога павярхоўнага самазакаханага дэмагога, як Трамп”, — здзіўляюцца аўтары артыкула.

Магчымы, кандыдат увесь час паўтарае, што хоча зрабіць Амерыку ізноў вялікай, але менавіта яго прэзідэнцтва можа нанесці найвялікшую шкоду сусветнаму лідарству Амерыкі і ліберальнаму светапарадку, які залежыць ад таго, наколькі моцныя Злучаныя Штаты.

Spiegel: Культура кампаніі Трампа — на ўзроўні мафіі і порнаіндустрыі
Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle/Getty Images

Аўтары нямецкага выдання Spiegel здзіўляюцца таму, што палітычная культура Злучаных Штатаў служыць узорам для іншых краін па ўсім свеце. “Бо сёння амерыканскія палітыкі выглядаюць смешна, даючы ўрокі дэмакратыі іншым”. І большая частка віны за гэта ляжыць на рэспубліканскім лагеры. “Гэта больш, чым проста канфуз для партыі Лінкальна, гэта пляма на ўсёй нацыі”.

Аўтары артыкула ацэньваюць палітычную культуру кампаніі Трампа “на ўзроўні пачатковай школы, мафіі і порнаіндустрыі”. І гэта сведчыць не толькі пра палітычнае, але і маральнае банкруцтва, выказвае меркаванне выданне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі