Справу супрацоўнікаў TUT.BY у найбліжэйшы час перададуць у пракуратуру — СК

Галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава / Еўрарадыё
Галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава / Еўрарадыё

У найбліжэйшы час справа супрацоўнікаў TUT.BY будзе накіраваная ў пракуратуру для перадачы ў суд. Аб гэтым заявіў першы намеснік старшыні Следчага камітэта Алег Шандаровіч. Па яго словах, большасць фігурантаў абвінавачваецца ў нявыплаце падаткаў.

"Частка абвінавачаных сапраўды праходзіць па экстрэмісцкіх артыкулах, але гэта справа пачыналася з абвінавачвання ў нявыплаце падаткаў, і менавіта гэты артыкул з'яўляецца асноўным", - сказаў Шандаровіч у адказ на пытанне БЕЛТА "аб справе экстрэмісцкай арганізацыі TUT.BY".

Паводле яго слоў, амаль усе фігуранты заявілі хадайніцтвы аб памілаванні, "кампенсавалі шкоду ў поўным аб'ёме і ўнеслі крымінальна-прававую кампенсацыю". Шандаровіч таксама сказаў, што большасць абвінавачаных супрацоўнічалі са следствам, таму ім змянілі меру стрымання.

Пад вартай застаюцца галоўны рэдактар партала Марына Золатава і дырэктар медыя Людміла Чэкіна. У кастрычніку іх унеслі ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці". Раней у гэты спіс дадалі і былых журналістак TUT.BY Вольгу Лойка і Алену Талкачову. Іх выпусцілі ў гэтым годзе, але яны знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі