Спявачка Шэр адмовілася выступаць на Алімпіядзе ў Сочы
Выступіць на адкрыцці Зімовай Алімпіяды запрасіў вядомую амерыканскую поп-спявачку і кіназорку расійскі алігарх Сулейман Керымаў.
Як паведамляе ВВС са спасылкай на Guardian, Керымаў з'яўляецца гарачым прыхільнікам спявачкі. Менавіта ён зладзіў прыватны канцэрт Шэр у Маскве ў снежні 2012 года, а потым і ў сваім родным Дагестане сёлета ў ліпені.
Па сцвярджэнні Guardian, Шэр вырашыла адмовіцца ад паездкі ў Сочы на знак пратэсту супраць парушэнняў правоў сэксуальных меншасцяў у Расіі.
Фота — last.by