Стачкамаўцаў “Нафтана” Брыцікаву і Кухаронка затрымалі па крымінальнай справе
Вольга Брыцікава і Аляксандр Кухаронак / spring96.org
Супрацоўнікі АМАПу меркавана 11 жніўня ў вёсцы каля Наваполацку затрымалі былую старшыню незалежнага прафсаюзу ААТ “Нафтан” і актывістку Вольгу Брыцікаву і стачкамаўца “Нафтана” Аляксандра Кухаронка. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы “Вясны”.
Кухаронак адзін з самых першых абвясціў стачку на прадпрыемстве ў 2020 годзе.
Абодвух абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).
Затрыманая таксама і жонка Аляксандра. У пары ёсць непаўнагадовыя дзяці.
Вольгу Брыцікаву і Аляксандра Кухаронка неаднаразова затрымлівалі ў 2020-2022 гадах і арыштоўвалі адміністрацыйна. Вольга запар атрымала 75 сутак арышту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.