Стала вядома, калі пачнуць судзіць Ярашука, Антусевіча і Бут-Гусаім

Сяргей Антусевіч / mostmedia.io
Сяргей Антусевіч / mostmedia.io

Стала вядома, калі пачнуць судзіць кіраўнікоў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, якія знаходзяцца за кратамі з красавіка. Як піша @pozirkonline, адбудзецца гэта 20 снежня. Крымінальную справу будзе разглядаць Мінскі гарадскі суд. Па ёй праходзяць старшыня БКДП Аляксандр Ярашук, яго намеснік Сяргей Антусевіч і супрацоўніца офіса БКДП Ірына Бут-Гусаім.

Прафсаюзныя актывісты абвінавачваюцца ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх" і "закліках да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы". Пра тое, што Ярашуку выставілі абвінавачванне ў заклікаў да санкцый, стала вядома ў лістападзе. Да затрымання ён адкрыта выступаў супраць увядзення жорсткіх санкцый у дачыненні Беларусі.

Сёлета незалежныя прафсаюзы ў Беларусі былі разгромленыя. Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў ліквідаваны Вярхоўным судом РБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі