Стала вядома, калі ў Мінску ўключаць ацяпленне

Стала вядома, калі ў Мінску ўключаць ацяпленне

Мінгарвыканкам прыняў рашэнне пачаць ацяпляльны сезон у сацыяльных аб'ектах. Адпаведнае рашэнне прынялі ў Мінгарвыканкаме 23 верасня. 

Гэта значыць, што ўжо зранку 23 верасня пачалі ўключаць ацяпленне ў дзіцячых садках, школах, лякарнях, музеях, бібліятэках ды іншых сацыяльных аб'ектах. 

"З 24 верасня пачнецца ацяпляльны сезон у жылфондзе. Згодна з рэгламентам, падключыць усе дамы мы павінны ў пяцідзённы тэрмін. Ставім перад сабой задачу зрабіць гэта як мага хутчэй, аднак будзем дзейнічаць паступова, каб максімальна выключыць аварыйныя сітуацыі", — перадаюць "Мінск-Навіны" словы намесніка старшыні Мінгарвыканкама Аляксандра Дараховіча.

Ацяпляльны сезон на аб'ектах сацыяльнай сферы пачынаецца, калі сярэднесутачная тэмпература паветра на вуліцы на працягу пяці сутак трымаецца на ўзроўні +10 і ніжэй. Калі сярэднясутачная тэмпература на працягу пяці сутак трымаецца на ўзроўні +8 і ніжэй, ацяпленне ўключаюць у кватэрах, інтэрнатах, гатэлях, навучальных установах, басейнах, агульнагарадскіх лазнях, тэатрах. У апошнюю чаргу ацяпленне ўключаюць у грамадскіх і адміністрацыйных будынках, на прамысловых прадпрыемствах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Стала вядома, калі ў Мінску ўключаць ацяпленне
Фота з акаўнту Антона Матолькі ў Telegram

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі